На Гродзеншчыне мужчыну распранулі дагала і прывязалі ў лесе скотчам да дрэва
18.06.2018 21:51
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net
На Гродзеншчыне мужчыну распранулі дагала і прывязалі ў лесе скотчам да дрэва. Яго аднавясковец вырашыў учыніць самасуд. Цяпер у яго дачыненні распачалі крымінальную справу, артыкул — "Незаконнае пазбаўленне волі".
Афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў паведаміў некаторыя падрабязнасці. Жыхар вёскі, у якога з падворку знікаў недарагі сельскагаспадапчы інвентар, "прызначыў" вінаватага, хаця і не меў доказаў. Больш таго, ён вырашыў учыніць самасуд. Аднойчы ён прымусіў мужчыну сесці да яго ў машыну і адвёз у лес, дзе прывязаў да дрэва. На шчасце, праз некалькі гадзін пацярпелы здолеў вызваліцца і аголены вярнуўся ў сваю вёску. Ён патэлефанаваў у міліцыю і распавёў пра здарэнне.