Карысныя экскурсіі

З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзеня адукацыйна-выхаваўчай работы ў вобласці бяспечнасці жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем на працягу ўсіх трох летніх месяцаў праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя “Канікулы без дыму і агню!”.
У гэты час пільная ўвага выратавальнікаў скіравана на дзяцей, адпачываючых у летніках, а таксама выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў адукацыі. Выратавальнікі ладзяць для школьнікаў і дашкольнікаў экскурсіі, гасцінна расчыняючы дзверы сваіх падраздзяленняў. З першых дзён работы прышкольных летнікаў тэрыторыя ПАСЧ №1 Івацэвіцкага райаддзела па НС штодня напаўняецца звонкімі дзіцячымі галасамі, вясёлым смехам.
З экскурсіямі Івацэвіцкіх выратавальнікаў ужо наведалі школьнікі, якія адпачываюць у летніках сярэдніх школ райцэнтра, ДУА “Любішчыцкая СШ”, ДУА “Косаўская СШ”, ДУА “Квасевіцкая БШ”, ДУДАДіМ “Івацэвіцкі ЦДТ”, ДУА “Івацэвіцкі ЦКРНіР”, а таксама выхаванцы ДУА “Яслі-сад №1 г. Івацэвічы” і ДУА “Яслі-сад №6 г. Івацэвічы”.
Разам з тым актыўна праводзяць прафілактычную работу і самі выратавальнікі. Так, інспектар ГПіУГ райаддзела па НС наведаў хлопчыкаў і дзяўчынак, якія адпачываюць у аздараўленчых летніках пры Косаўскай і Целяханскай сярэдніх школах, а таксама ДУА “Целяханская спецыяльная агульна-адукацыйная школа-інтэрнат”. У гэты ж час да дзяцей абедзьвюх устаноў адукацыі Целяхан завіталі і выратавальнікі Целяханскага ПАВП. Для многіх школьнікаў, асабліва малодшых класаў, падчас такіх візітаў ці экскурсій здзяйсняюцца запаветныя мары: прымераць на сябе “бяёўку” выратавальніка, разам з каскай, пахнучай дымам і гарам пасля апошняга ліквідаванага пажару, патрымаць у руках што-небудзь з прадметаў пажарна-тэхнічнага ўзбраення, якім карыстаюцца выратавальнікі-прафесіяналы і для чаго патрэбны той ці іншы інструмент, і нарэшце хоць бы проста пасядзець у кабіне сапраўднага пажарнага аўтамабіля.
Каб напомніць рабятам аб выкананні шэрагу жыццёва важных патрабаванняў правілаў пажарнай і асабістай бяспекі, з імі праводзяцца прафілактычныя гутаркі, напамінаючы дзеянні ў той ці іншай небяспечнай для жыцця і здароўя сітуацыі. Але не абмяжоўваюцца выратавальнікі толькі гутаркай: для дзяцей – шматлікія тэматычныя конкурсы, гульні, віктарыны, абучаючыя мультыплікацыйныя і відэафільмы. Несумненна, за свае веды, кемлівасць і знаходлівасць дзеці атрымоўваюць прызы ад выратавальнікаў. Аднак куды больш важным прызам застаюцца ці то нанава атрыманыя, ці то зноў паўтораныя веды па асновах бяспечнасці жыццядзейнасці.