Сапраўдныя гаспадыні

Источник материала:  
18.06.2018 — Разное

З надыходам лета самыя клапатлівыя гаспадары паспяшаліся акультурыць свае прысядзібныя тэрыторыі, бо кожны ведае: прыгожыя фасады, добраўпарадкаваныя двары і кветнікі з разнастайнымі відамі дэкаратыўных раслін надаюць эстэтычнасць усёй вёсцы. На днях карэспандэнт “Авангарда” пацікавіўся, як даглядаюць за сваімі панадворкамі жыхары вёскі Уза.

Вельмі складана аказалася вылучыць асобныя дамы, бо па вуліцах вёскі сапраўды прыемна прайсціся, разглядваючы роспісы на варотах, малыя архітэктурныя формы і рознакаляровыя клумбы.

Сапраўдныя гаспадыні

– Па-суседску вучымся адзін у аднаго, дзелімся кветкамі і сакрэтамі па догляду за імі, таму ўся вёска з кожным днём усё больш прыгажэе, – растлумачыла гаспадыня, да якой мы завіталі ў першую чаргу, Іна Ляўцова.

Сапраўдныя гаспадыні

З’яўляючыся дэпутатам раённага Савета дэпутатаў 28 склікання і ў той жа час індывідуальным прадпрымальнікам, жанчына дэманструе яскравы прыклад не толькі ўмелага навядзення парадку, але і адданай любові да месца, дзе яна жыве. Разам з мужам і сынам Іна знаходзіць час і ладзіць сваю гаспадарку ўласнымі рукамі. Гасцей дома і проста прахожых сустракаюць кветнік, у арсенале якога маецца па 40 відаў цюльпанаў і руж, разнастайныя вечназялёныя туі і хвойныя дрэўцы, цяністы сад, а таксама невялікая сажалка, у якой, дарэчы, жывуць рыбы.
А вось Вольга Вялічкевіч, будучы ў водпуску па догляду дзіцяці да трохгадовага ўзросту, выявіла ў сабе жаданне вырабляць малыя архітэктурныя формы. Схемы знаходзіць у інтэрнэце, а форму майструе з пад-ручных матэрыялаў: бутэлек, шклянак, скрынак, дроту і не толькі. Дзякуючы яе ўмелым рукам на двары, побач з дзіцячай пляцоўкай, вырабленай рукамі клапатлівага бацькі, “прапісаліся” ўжо больш за 22 мудрагелістыя фігуры. Кожная “дэкарацыя”, створаная рукамі Вольгі, дапаўняе адна адну. Там і казачныя героі, такія як Баба Яга, Калабок, гном, і розныя жывёлы: ліса, крот, жаба, слімак і іншыя. Нягледзячы на тое што на гіпс, клей, цэмент затрачваюцца хоць і невялікія, але ўсё ж такі пэўныя грашовыя сродкі, члены сям’і падтрымліваюць жанчыну і рады дапамагчы ўвасабляць самыя смелыя фантазіі. І атрымліваецца гэта ў іх, трэба сказаць, на «выдатна».

Сапраўдныя гаспадыні
Вольга Вялічкевіч з дачушкай

Алена ЧЭКАН.
Фота аўтара.

←«Пьяному не место за рулем»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика