Ура! Канікулы!

Источник материала:  
18.06.2018 — Разное

Кожны год у летні перыяд многія бацькі ламаюць галаву над тым, як бы арганізаваць сваім дзецям паўнавартасны, запамінальны адпачынак. Адны адпраўляюць іх да бабуль і дзядуль у вёску, другія – у лагер, а трэція плануюць усёй сям’ёй паехаць на мора.
А вы ўжо вырашылі, як і дзе правядуць гэтае лета вашы дзеці?

Валерыя АЎДАШКОВА, у водпуску па догляду дзіцяці да 3-гадовага ўзросту, г. Буда-Кашалёва:

Ура! Канікулы!

– Дзяўчынцы маёй усяго два з паловай гады. Рана нам яшчэ лётаць на самалёце ці доўга дабірацца куды-небудзь на цягніку. Таму лета плануем правесці дома. Аднак на месцы сядзець не прыйдзецца: абавязкова з’ездзім усёй сям’ёй у заапарк, на рыбалку, парк ці на рэчку. Бабулі і дзядулі таксама з вялікім задавальненнем пабавяцца з унучкай.

Аляксандр МІХАЛЕНКА, выкладчык Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа:

Ура! Канікулы!

– Водпуск пакуль яшчэ мне толькі сніцца (смяецца). Пагэтаму сваіх дачушак, а іх у мяне трое: Хрысціна, Віалета і Аліса, на днях адвёз да бабулі і дзядулі на дачу, якая знаходзіцца каля возера Нарач. Там яны будуць пад наглядам, а таксама весела і карысна правядуць канікулы.

Таццяна СЛЯПУХіНА, хатняя гаспадыня:

Ура! Канікулы!

– У мяне пяцёра дзяцей. Часам бывае праблематычна знайсці занятак, які будзе кожнаму па душы. Таму адзін сын зараз адпачывае ў Італіі, другі – на турзлёце, а самага малодшага адводжу кожны дзень у дзіцячы садок. Выхадныя мы ўсе разам праводзім у Гомелі ў кафэ ці ў парку на атракцыёнах.
Таццяна Савончык. Фота аўтара.

←«Пьяному не место за рулем»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика