Оксана Шилович из агрогородка Ситцы Докшицкого района не боится трудностей в работе

Источник материала:  
16.06.2018 — Разное

Оксана Шилович из агрогородка Ситцы Докшицкого района не боится трудностей в работе
Кіраўнік справамі ў сельскім выканаўчым камітэце ў адсутнасць старшыні выконвае яго абавязкі. У Аксаны Шылавіч з Сітцаў (на здымку) гэта складанасцяў не выклікае, бо на пасадзе кіраўніка спраў яна ўжо шаснаццаты год. 

Аксана Міхайлаўна мае не толькі вялікі вопыт, але і неабходныя веды: закончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. Машэрава і па дыпломе мае спецыяльнасць “юрыст”. А ўвогуле ў сельвыканкаме яна ажно з 1995 года, толькі раней працавала бухгалтарам.

Выязджаючы па рэдакцыйных справах у Сітцаўскі сельсавет, абавязкова завітваем да Аксаны Міхайлаўны. Яна выдатна ведае ўсіх жыхароў у Сітцах і астатніх шаснаццаці вёсках сельсавета, а іх там зараз налічваецца 1230. З лёгкасцю, не карыстаючыся камп’ютарнай базай, называе імя і імя па бацьку патрэбнага чалавека, нумары дома і тэлефона, нават – вельмі часта – год нараджэння. Ведае, хто дзе працуе, чым цікавіцца і захапляецца. Яе заўсёдная прыязнасць, цёплая ўсмешка, прыемны голас і ўважлівае стаўленне да наведвальнікаў выклікаюць прыхільнасць з іх боку, а гэта значыць, што і пытанні рознага плану вырашаюцца хутчэй і эфектыўней.

Кола абавязкаў кіраўніка справамі даволі шырокае. Гэта вядзенне справаводства, падрыхтоўка пасяджэнняў выканкама і сесій сельскага Савета дэпутатаў, рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану, улік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, падрыхтоўка справаздачных дакументаў, выдача даведак і іншых дакументаў, натарыяльныя дзеянні згодна з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама шэраг іншых працэдур.

– 488 нашых жыхароў, або 39 працэнтаў ад агульнай колькасці, – пенсіянеры. Менавіта яны часцей звяртаюцца з просьбамі аб вырашэнні пэўнай праблемы. Увогуле найбольш пытанняў датычыцца сферы жыццядзейнасці: забеспячэння сенам або палівам, апрацоўкі прысядзібных участкаў, рэалізацыі маладняку буйной рагатай жывёлы, абмалоце збожжа. Ніводнае не пакідаем без увагі: дапамагаем у вырашэнні, кансультуем, накіроўваем, робім усё магчымае, каб чалавек застаўся задаволены, – распавядае Аксана Міхайлаўна.

Добраўпарадкаванне – адзін з самых складаных і напружаных участкаў работы кожнага сельвыканкама. Сітцаўскі – не выключэнне. Кіраўнік жа справамі лічыць, што з пастаўленымі задачамі ў гэтай сферы дзейнасці з дапамогай сельгас­прадпрыемства, устаноў, арганізацый і проста неабыякавых жыхароў справіцца рэальна. На сённяшні дзень, напрыклад, вядуцца работы па зносе пустых дамоў у Плісках, Кіякове, Новай Вёсцы, Параф’янаве. Нашмат цяжэй, на яе думку, весці пошукі спадчыннікаў закінутых сядзіб і знаходзіць з імі паразуменне.
Што датычыцца работы з нядобранадзейнымі сем’ямі, то з гэтай катэгорыі на тэрыторыі сельсавета пражывае толькі адна. Аднак, зазначае суразмоўца, ёсць, так бы мовіць, “памежныя”, за якімі патрэбен заўсёдны кантроль.

– Работу сваю вельмі люблю, – гаворыць Аксана Міхайлаўна. – Яна звязана з людзьмі, а значыць, хоць і клапатлівая, праблемная, але затое жывая і ўдзячная. Часта ўсё бывае непрадказальным. Ніколі не ведаю, як у мяне пройдзе дзень, з кім буду мець зносіны, якія пытанні мне будуць задаваць і якія праблемы давядзецца выра­шаць. І гэта мне падабаецца, бо прымушае заўжды быць напагатове. А здолееш дапамагчы чалавеку – вось табе і яму вялікая радасць. Вельмі хочацца, каб іх, гэтых радасцей, было як мага больш.

Алена НЕСЦЯРОНАК.
Фота аўтара.

←Бывшего главу предвыборного штаба Трампа Манафорта взяли под стражу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика