Пры катанні на надзіманым атракцыёне траўмаваны 3-гадовы хлопчык
15.06.2018 13:22
—
Разное

Здымак з архіву.
Пры катанні на надзіманым дзіцячым атракцыёне траўмаваны 3-гадовы хлопчык. Здарэнне адбылося ў Брэсце ўвечары 13 чэрвеня. Як інфармуе "СБ. Беларусь сегодня" са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрыя Іванюка, хлопчык спускаўся па надзіманай горцы і ўпаў. Ён атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны. Пасля аказання меддапамогі бацькі забралі дзіця дахаты.
Па факце здарэння на атракцыёне каля ЦУМа ў Брэсце Следчы камітэт праводзіць праверку.