Да правядзення Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ўсё падрыхтавана

Источник материала:  
15.06.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гэта канстатаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Ён сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам.

Прэзідэнт адзначыў, што гэтая тэма мімаходзь абмяркоўвалася ў Кітаі, падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. «Мы канстатавалі той факт, што ўсё гатова да правядзення ВДС», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар пацікавіўся ў Рыгора Рапоты, ці ўзнікалі ў працэсе ўзгаднення парадку дня нейкія праблемы. Прэзідэнт дадаў, што хоча быць у курсе ўсяго, што звязана з ВДС. Дзяржаўны сакратар расказаў, што парадак дня сапраўды сфармуляваны і падрыхтаваны. Аднак існуюць некаторыя пытанні, якія, магчыма, запатрабуюць увагі прэзідэнтаў Беларусі і Расіі — Рыгор Рапота прапанаваў абмеркаваць іх падчас двухбаковых сустрэч ці ў нейкім іншым фармаце.

Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета запланавана на 19 чэрвеня ў Мінску. У парадак дня ўключана каля дзесяці пытанняў.

Пазней у размове з журналістамі Рыгор Рапота расказаў, якія аспекты будуць разглядацца на пасяджэнні ВДС. «Скажам, бюджэтныя пытанні ў нас заўсёды разглядаюцца, праграма ўзаемадзеяння ў галіне знешняй палітыкі, — адзначыў ён. — Заўсёды ў нас з’яўляецца прадметам разгляду перспектыва развіцця Саюзнай дзяржавы».

Акрамя таго, бакі абмяркуюць вынікі беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за мінулы год.

Дзяржаўны сакратар дадаў, што ў парадак дня ўключана новая праграма ваеннай дактрыны Саюзнай дзяржавы. На яго думку, гэтае пытанне, якое патрабуе ўвагі прэзідэнтаў, ужо ад-працавана на ўзроўні ваенных ведамстваў.

Яшчэ адно пытанне — заснаванне новай прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі. «Рашэнне аб гэтым будзе прымацца на ўзроўні двух прэзідэнтаў, — адзначыў Рыгор Рапота. — Калі яно будзе прынята, то ўжо з 2019 года мы пачнём уручаць прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі. Гэта акрамя прэміі ў галіне літаратуры і мастацтва, якая будзе традыцыйна ўручацца ў рамках Саюзнай дзяржавы».

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Умер музыкант Доминик Джозеф Фонтана

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика