Улюбёныя ў дзяцей і працу

Источник материала:  
15.06.2018 — Разное
>

Улюбёныя ў дзяцей і працу

Несці адказнасць за здароўе і жыццё дзяцей — асноўная мэта, якая стаіць перад медсёстрамі псіханеўралагічнага і траўматалага-артапедычнага ад­дзяленняў абласнога дзіцячага рэабілітацыйнага аздараўленчага цэнтра «Ветразь» Марынай Скрыдлеўскай і Таццянай Новік. Абедзве прысвяцілі медыцыне ўсё жыццё, у цэнтры працуюць больш за 10 гадоў. Падчас працоўнай змены, якая доўжыцца 24 га­дзіны, кожная нясе адказнасць прыблізна за 70 дзетак, што праходзяць рэабілітацыю і адпачываюць тут.

У абавязкі Марыны Іосіфаўны і Таццяны Анатольеўны ўваходзяць выкананне назначэнняў урача, меранне тэмпературы і артэрыяльнага ціску, правядзенне фізіяпрацэдур. Таксама яны робяць уколы, аналізы, працуюць з дакументацыяй, маюць зносіны з бацькамі адпачывальнікаў. Апроч гэтага, ім трэба быць яшчэ і выдатнымі псіхолагамі: адчуваць настрой дзіцяці, мець падыход да кожнага. І гэта ў іх атрымліваецца выдатна. Сёлета абе­дзве ўзнагароджаны Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама.

Пытаюся ў Марыны і Таццяны, у чым сакрэт прафесійнага поспеху і як атрымліваецца знайсці падыход да дзетак. У адзін голас адказваюць:

— Трэба любіць сваю працу і дзяцей.

Паспрачацца немагчыма.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ

←О чеках «Имущество»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика