Пад Жлобінам фура збіла ГАЗ, які перакуліўся і ўрэзаўся ў апору ЛЭП
14.06.2018 15:20
—
Разное

Фота: uvd.gomel.by
Страшнае ДТЗ адбылося 13 чэрвеня каля 13.50 у Жлобінскім раёне Гомельшчыны. На трасе Мінск-Гомель сутыкнуліся фура і аўтамабіль ГАЗ, інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.
Пры аварыі ГАЗ ад удару перакуліўся і ўрэзаўся ў апору ЛЭП. Яго 52-гадовага кіроўцу шпіталізавалі з разнастайнымі траўмамі і пераломамі.
Фурай кіраваў 54-гадовы мужчына. Падчас руху ён згубіў увагу і сутыкнуўся з ГАЗа, які рухаўся ў спадарожным з ім напрамку.