У Міёрах мужчына спрабаваў спусціць колы ў міліцэйскай машыны
14.06.2018 10:15
—
Разное

Фота з сацсетак
У Міёрах нецвярозы мужчына грукаў па кузаве патрульнага аўтамабіля і спрабаваў спусціць паветра з колаў. Здарэнне адбылося каля плошчы Памяці загінулых барацьбітоў, піша газета "Міёрскія навіны".
Падчас інцыдэнту мужчына, па словах міліцыянтаў, гучна крычаў і нецэнзурна лаяўся.
За хуліганскі ўчынак яго аштрафавалі на 49 рублёў (дзве базавыя велічыні).