Прадстаўніца сямейнага падраду
13.06.2018
—
Разное
На фабрыцы мастацкіх вырабаў на працягу 38 гадоў працуе ў якасці вытворцы мастацкіх вырабаў Валянціна Віктараўна Іванюценка.
Штодзень яна рупліва і шпарка змінае, перакручвае ў руках залатыя саломінкі, якія на вачах пераўтвараюцца ў прыгожыя нацыянальныя сувеніры. Калісьці справу матулі прадоўжыла адна з дачок – Ірына, яна і сёння працуе на фабрыцы. Сапраўдны сямейны падрад атрымліваецца яшчэ і таму, што на прадпрыемстве заняты наладчыкам муж Валянціны Іванюценка – Міхаіл Аляксандравіч.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота Вікторыі МАРОЗ.