Пад Мінскам на лінію электраперадач над чыгункай звалілася дрэва (фота)

Источник материала:  
12.06.2018 20:23 — Разное
Пад Мінскам на лінію электраперадач над чыгункай звалілася дрэва (фота)
Фота: sb.by

У Калодзішчах пад Мінскам сёння гарэла трава каля чыгункі. Паведамленне пра здарэнне ратавальнікі атрымалі ў 13.25. 

У каментары sb.by афіцыйная прадстаўніца МНС Мінскай вобласці Анастасія Швайбовіч распавяла, што побач на лінію электраперадачы звалілася дрэва. Яно парвала электрычныя драты. 

Мясцовы жыхар Андрэй распавёў журналістам, што гэты ўчастак чыгункі пачай дзейнічаць з пачатку 2018 года. "З-за яго тут зашкальваюць шум і вібрацыя. Мы рабілі замеры, якія паказалі, што норма перавышаная. А сёння побач з гэтым злашчасным для мясцовых жыхароў месцам адбыўся пажар. Хвоя, якая павалілася, парвала драты — там 23 тысячы вольт. У выніку праз ток загарэлася трава", — кажа мужчына. 

Дарэчы, недалёка ад месца здарэння знаходзіцца аўтазапраўка. На шчасце ратавальнікі вельмі хутка справіліся з агнём. Але драты пад напругай працягвалі яшчэ нейкі час вісець. 

Пазней на месца здарэння прыбыла аварыйная брыгада, якая вырашыла распілаваць паваленае дрэва самастойна. Дапамога МНС не спатрэбілася.

←В сфере особого внимания: студотряды, оздоровительные лагеря, общежития, дороги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика