Без спякоты, але з дажджом

Источник материала:  
12.06.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Доўгачаканы дождж, які парадаваў жыхароў Нясвіжчыны ў панядзелак, павінен зноў завітаць праз некалькі дзён.

Сёння, 12 чэрвеня, метэаролагі абяцаюць жыхарам пахмурнае з праясненнямі надвор’е, удзень да +24°С, ноччу — +12…+15 °С. Заходні вецер будзе дасягаць 6 метраў за секунду. Дождж малаверагодны.

У сераду, 13 чэрвеня, будзе воблачна з праясненнямі на працягу дня. Максімальная тэмпература ўдзень складзе 21…23 градусы вышэй за нуль, начная тэмпература дасягне +17 °С. Ападкаў у гэты дзень не прагназуецца.

У чацвер нас чакае воблачнае з праясненнямі надвор’е, на працягу дня і ноччу — невялікі дождж. Паветра ўдзень прагрэецца да 24 градусаў, ноччу — +15…+17 °С.

Да +25 °С удзень абяцаюць нам у пятніцу, 15 чэрвеня, ранкам верагодны ападкі. На працягу дня будзе воблачна без праясненняў, а ноччу слупок тэрмометра пакажа +14…+16 °С.

“НН”


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Будут ли участвовать иностранные военнослужащие в параде 3 июля 2018 года в Минске?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика