Хто, калі не мы

Источник материала:  
12.06.2018 — Разное
>

Хто, калі не мы

Гэты дэвіз дэсантнікаў стаў лейтматывам сустрэчы МІГа з маладымі завадчанамі

Наладзіць двухбаковы дыялог, высветліць, якія пытанні хвалююць працоўную моладзь, павысіць яе актыўнасць у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі — асноўныя задачы, якія стаяць перад маладзёжнай інфармацыйнай групай, створанай пры райкаме БРСМ. З гэтай мэтай пастаўскі МІГ раз у месяц наведвае розныя арганізацыі і прадпрыемствы, якія дзейнічаюць на тэрыторыі раёна. Чарговая сустрэча адбылася на ААТ «Паставымэбля».

На прадпрыемстве працуе 75 маладых людзей ва ўзросце да трыццаці аднаго года. Пагутарыць з часткай з іх пра надзённае, і не толькі, сюды на днях завітала выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ, яна ж адзін з «мігаўцаў», Вераніка Казлоўская. Расказала пра дзейнасць маладзёжнай арганізацыі ў нашым раёне, бонусы для яе членаў, спынілася на разнастайных спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах, арганізатарам альбо суарганізатарам якіх з’яўляецца БРСМ, дабрачыннай і адукацыйнай дзейнасці. Затым прадставіла новага сакратара пярвічкі завода. Ім з нядаўняга часу стала Анастасія Дзясятнік. Да яе і прапанавала звяртацца маладым завадчанам па пытанні ўступлення ў арганізацыю і з уласнымі ініцыятывамі, якія яны хацелі б увасобіць у жыццё. Вераніка Казлоўская пажадала маладым лю­дзям адчуваць сваю неабходнасць і значнасць не толькі на вытворчасці, але і ў грамадскім жыцці, нацэліла на актыўнасць.

Актыўнай пазіцыі ад падначаленых чакае і дырэктар прадпрыемства Сяргей Лацецкі, які таксама прысут­нічаў на сустрэчы. Ён нагадаў моладзі галоўную мэту іх сумеснай працы — дасягненне лідарства ў вытворчасці мэблі для навучальных устаноў усіх узроўняў. А неабходнай умовай для гэтага з’яўляецца якасная, канкурэнтаздольная прадукцыя. Сяргей Станіслававіч прапанаваў маладым лю­дзям ніколі не стаяць убаку, а выказваць свае прапановы і заўвагі, быць непрымірымымі барацьбітамі з тымі, хто парушае вытворчую дысцыпліну, працуе нядобрасумленна. «Хто, калі не мы, будзе адстойваць інтарэсы завода?» — задаў маладой частцы калектыву рытарычнае пытанне яго кіраўнік.

Завяршылася сустрэча абмеркаваннем пытанняў і прапаноў, якія агучыла моладзь ААТ «Паставымэбля». Так, у прыватнасці, яе хвалюе адсутнасць на заводзе адзінай формы для выступлення на спартыўных мерапрыемствах, палатак — для ўдзелу ў раённым турыстычным злёце. Цікавіліся, які летні адпачынак прапануе БРСМ сваім членам, дзе знайсці анонсы мерапрыемстваў, што ладзяцца маладзёжнай арганізацыяй, як прыняць удзел у дабрачыннасці, а таксама выдачай рэкамендацый ЦК для паступлення ў сілавыя ВНУ і на ваенныя факультэты іншых устаноў адукацыі, прадастаўленнем месцаў у інтэрнаце для студэнтаў.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ

←Легкомоторный самолёт совершил аварийную посадку в Гродненском районе: пострадали два человека

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика