У Карэліцкім раёне пройдуць «Начныя прыгоды з Баламутнем»

Источник материала:  
12.06.2018 — Разное

У Карэліцкім раёне пройдуць «Начныя прыгоды з Баламутнем»

Свята прысвечана Баламутню – герою беларускай міфалогіі. Арганізатары падрыхтавалі насычанаю праграму для гасцей.

Тыя, хто завітаюць на свята, змогуць пабачыць спектакль «Чары Баламутня». Паспрабаваць сябе ў кулінарным майстэрстве – прыгатаванні юшкі.

Тых, хто любіць актыўны адпачынак, чакае комплекс спаборніцтваў : конкурс рыбакоў і спартыўныя гульні.

Завершыцца свята начной дыскатэкай «Ноч у чырвоным». Дрэс-код: наяўнасць чырвонага элемента ў вопратцы, які, паводле падання, адпуджвае Баламутня.

Месца: Карэліцкі раён, аг. Краснае

Час: 16 чэрвеня 17:00.

←Депутат Марзалюк: Ресторан в Куропатах не на костях. Но есть там никогда не буду

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика