Мітынг у рамках эстафеты, прысвечанай 100-годдзю пагранічнай службы Беларусі, прайшоў у Смаргоні
12.06.2018
—
Разное
У цэнтры Смаргоні, каля помніка воінам і партызанам, адбыўся мітынг у рамках эстафеты, прысвечанай 100-годдзю пагранічнай службы Беларусі. Эстафета стартавала 28 мая ў Мінску і прадоўжыла свой шлях уздоўж Дзяржаўнай мяжы нашай краіны. У склад эстафеты ўвайшлі прадстаўнікі Дзяржпагранкамітэта, ветэраны.
Суправаджае эстафету мабільная экспазіцыя Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер маршрут эстафеты праходзіць па ўчастку Смаргонскай пагранічнай групы на тэрыторыях Пастаўскага, Астравецкага, Ашмянскага і нашага раёнаў. Фініш будзе 22 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-Герой”.
У мітынгу ўдзельнічалі прадстаўнікі райвыканкама, мясцовай арганізацыя БРСМ, ваеннаслужачыя, дарослыя і школьнікі. На пляцоўцы каля кінатэатра працавала мабільная экспазіцыя, ладзіліся паказальныя выступленні кінолагаў і духавога аркестра.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.