У летнім лагеры хоспіса
Пачаўся аздараўленчы сезон і ў летнім лагеры Беларускага дзіцячага хоспісу. Амаль 20 гадоў ён ажыццяўляе дзейнасць на базе нашага раёна, у вёсцы Падляскоўе Дзераўнянскага сельсавета.
Прыемным момантам з’яўляецца тое, што ў гэтым годзе падчас падрыхтоўкі аздараўленчай базы да сезона сваю дапамогу аказалі мясцовыя арганізацыі. Дабрачынна паўдзельнічалі ў гэтых работах Цэнтр банкаўскіх паслуг № 624 у г. Стоўбцы ААТ «ААБ «Беларусбанк», Цэнтр банкаўскіх паслуг № 518 ААТ «Белаграпрамбанк» у г. Стоўбцы, дзераўнянскія аддзяленні раённага вузла электрычнай сувязі і аб’яднання камунальных службаў.
У гэтым годзе аздараўленчы лагер прыме на аздараўленне пяць дзіцячых змен і сем – дарослых. Валанцёрамі, як і ў папярэднія гады, будуць працаваць студэнты беларускіх і замежных навучальных устаноў.
Пр