У Смаргоні ўрачыста адкрылі бетоназмяшальную ўстаноўку
Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўнага калектыву БМТ №41, фірмы, якая манціравала тэхналагічнае абсталяванне, раённага выканаўчага камітэта, райсавета дэпутатаў, раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Адкрыў ўрачыстасць старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, потым слова было прадстаўлена кіраўніку трэста Сяргею Радаману. Дабрачынны Смаргонскай акругі, настаяцель храма Прэабражэння Гасподня Анатоль Рэзановіч адслужыў малебен і акрапіў святою вадою новы прымысловы аб’ект.
Традыцыйна была перарэзана чырвоная стужка, у блакітнае неба ўзняліся дзве гірлянды рознакаляровых паветраных шароў. Работнікі раённага Цэнтра культуры выступілі з канцэртнымі нумарамі.
Па камандзе “Пуск” запрацавала аўтаматызаваная бетоназмяшальная ўстаноўка, і неўзабаве ў МАЗ-міксер, у якім перавозяць бетон, была загружана першая партыя прадукцыі. Аўтамабіль крануўся з месца і накіраваўся на будаўнічы аб’ект.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.