Падзеі і здарэнні

Источник материала:  
10.06.2018 — Разное

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне шэсць шлюбаў, зроблена адзнака аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі восем маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Уладзімір Златанаус, Кірыл Мялешка, Паліна Карабін, Мікіта Клубкоў, Данііл Дзягель, Уладзіслава Клімовіч, Арыяна Паўловіч і Ева Наўмовіч.

Зямны шлях закончыўся для 11-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі тры вогненныя здарэнні. У Астравах пашкоджаны нежылы дом. Прычына ўстанаўліваецца. У Марозавічах знішчаны агнём склеп і хлеў. Папярэдняя прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні смецця. У Задвор’і ўспыхнулі гараж і хлявы. Папярэдняя прычына – падпал. Матэрыял перададзены ў раённы аддзел Следчага камітэта. За тыдзень складзены тры адміністрацыйныя пратаколы па фактах парушэння правіл пажаранай бяспекі пры спальванні смецця, пратакол – за выпальванне сухой расліннасці. З пачатку года здарыўся 31 пажар, адзін чалавек загінуў.

Міліцыяй зарэгістраваны 127 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджаны тры крымінальныя справы, у дзвюх з іх устаноўлены падазроныя. Грамадзянка спрабавала выкрасці з магазіна бутэльку гарэлкі. Хуліган пашкодзіў лакафарбавае пакрыццё кузава аўтамабіля «Фольксваген-пола».

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету затрыманы жыхар Пільніцы, які на затоцы ракі Уса займаўся незаконнай здабычай рыбы з дапамогай сеткі стаўной і гарпуна з металічнымі зубамі. У адносінах да парушальніка складзены адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае штраф да 50 базавых велічынь.

Суд аштрафаваў на чатыры базавыя велічыні 49-гадовага жыхара Скамарошак, які ўчыніў скандал з сястрой. Штрафам у памеры дзве базавыя велічыні пакараны 53-гадовы жыхар Кляцішча, які набыў у невядомага бутэльку самагону.

ДАІ выявіла 124 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – чатыры п’яныя вадзіцелі і шэсць вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 14 недысцыплінаваных пешаходаў. Зафіксавана сем ДТЗ. 28 мая каля 21.00 на вуліцы Цэнтральнай у Зарэччы (Рубяжэвіцкі сельсавет) нецвярозы вадзіцель за рулём а/м «Форд-транзіт» учыніў наезд на веласіпедыста. Пацярпелы з траўмамі дастаўлены ў хірургічнае аддзяленне ЦРБ.

«Хуткая» атрымала 210 выклікаў, у прыватнасці 12 з іх былі да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

←"Дачные истории": две сестры и мама построили красивую дачу, в которой решили жить круглый год

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика