Ушануем Святога Антонія
08.06.2018
—
Разное
>
Святы Антоній з’яўляецца апекуном пастаўскай парафіі, лічыцца абаронцам і заступнікам бедных, цудатворцам, дзякуючы якому аздаравілася вялікая колькасць людзей. А яшчэ многія ўспрымаюць яго выключна як памочніка ў пошуку згубленых рэчаў.
Успамін святога прыпадае на 13 чэрвеня. У гэты дзень у нашым касцёле адбудзецца вялікая ўрачыстасць. Падчас яе падзякуем за 30-годдзе вяртання святыні вернікам. Святочную Імшу ў сераду, 13 чэрвеня, узначаліць біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Удзел у ёй прымуць святары з іншых парафій, шматлікія госці. Пачатак свята ў 9.30. Сардэчна запрашаю на адпустовую Эўхарыстыю, каб праз заступніцтва вялікага святога даверыць Богу свае важныя справы.
Ксёндз-пробашч Вадзім ПРАСЯНОЙ