Мінчуку, які дзеля відэа падпаліў сябе і сябра, далі 4 гады "хатняй хіміі"

Источник материала:  
08.06.2018 15:31 — Разное
Мінчуку, які дзеля відэа падпаліў сябе і сябра, далі 4 гады "хатняй хіміі"
Фота з сацсетак

Суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд хлопцу, які падпаліў сябе і сябра дзеля эфектнага відэа, перадае БЕЛТА. Мінчука прызналі вінаватым у прычыненні менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў і хуліганстве. 

Ён асуджаны на чатыры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая "хатняя хіміі"). Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Здарэнне адбылося ў кастрычніку 2017 года на Нямізе. Юнак падпаліў сябе і сябра з яго згоды на вачах у відавочцаў дзеля эфектнага відэа. Пасля гэтага хлопцы пабеглі да Свіслачы. Але задуманы трук не атрымаўся — абодва атрымалі апёкі, іх шпіталізавалі.

Здарэнне шырока абмяркоўвалася ў СМІ і сацсетках. Фатаграфіі з інцыдэнту выклікалі шмат спрэчак. Гучалі нават думкі, што ніякага самаспалення не было, а гэта звычайны фаташоп.

←Автомобильный домкрат: надувной или обычный?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика