Аперацыя «Мак»

Источник материала:  
08.06.2018 — Разное

З 1 чэрвеня па 15 верасня праводзяцца аператыўна-прафілактычныя і вышуковыя мерапрыемствы з мэтай не дапусціць распаўсюджванне наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання (маку, канопляў) на тэрыторыі нашага раёна.

Аперацыя «Мак»У 2017 годзе на тэрыторыі раёна былі ўзбуджаны 2 крымінальныя справы па факце захоўвання наркатычных сродкаў. Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 16.1 КоАП Рэспублікі Беларусь за вырошчванне маку і канопляў 4 чалавекі. Выяўлена 14 фактаў незаконных пасеваў агульнай плошчай 258,1 квадратнага метра і знішчана 90,3 кілаграма наркатычнай сыравіны.
Папярэджваем жыхароў Чэрвеньскага раёна, а таксама ўладальнікаў дачных участкаў, што пасеў або вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін, якія змяшчаюць наркатычныя рэчывы, караецца штрафам у памеры да 20 базавых велічынь. Таксама нагадваем, што незаконны без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або прэкурсораў з мэтай вырабу такіх сродкаў або рэчываў цягне за сабой да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Аляксей ПРАТАПОВІЧ, начальнік Чэрвеньскага РАУС палкоўнік міліцыі

←Совет Республики: изменений пенсионной реформы пока не планируется

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика