І падарункі, і забавы

Источник материала:  
08.06.2018 — Разное
>

І падарункі, і забавы

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у раён завітаў старшыня Беларускага рэспубліканскага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Халява.

Сустрэча адбылася ў ад­дзяленні дзённага знахо­джання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Сюды былі запрошаны мамы — члены прафсаюзных арганізацый дзяржаўных і іншых устаноў з дзеткамі-першакласнікамі і старшыні прафкамаў.


І падарункі, і забавы

Напачатку ўсіх прывітала старшыня раённай аргані­зацыі прафсаюза работні­каў дзяржаўных і іншых устаноў Дзіяна Пякарская. Затым юныя ўдзельнікі свята чыталі вершы. Тэматычную канцэртную праграму падрыхтавалі работнікі аддзялення. Увазе прысутных быў прапанаваны ролік пра мнагадзетную сям’ю Лазікевіч, якая ў мінулым годзе выйшла пераможцай раённага конкурсу сем’яў.


І падарункі, і забавы

Падарункі ўручае Сяргей Халява

Сяргей Халява павіншаваў пысутных з Міжнародным днём абароны дзяцей, пажадаў здароўя, шчасця, дабрабыту. «1 чэрвеня — гэта не толькі адно з самых любімых і радасных свят дзятвы, — гаварыў ён, — але і напамін дарослым пра тое, што дзецям патрэбныя што­дзённы клопат і ўвага. Прафсаюзы пастаянна імкнуцца ўдзяляць ім увагу. У рамках святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага дня, і ў адпаведнасці з пастановай Прэзідыума рэспубліканскага камітэта прафсаюза, праводзіцца дабрачынная акцыя «Падары радасць дзецям!». Яе мэта — аказанне дапамогі мнагадзетным і малазабяспечаным сем’ям, дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, выхоўваюцца ў прытулках. Гэта цудоўная нагода для мабілізацыі грамадскасці ў барацьбе за здароўе падрастаючага пакалення, захаванне мірнага неба над галавой кожнага дзіцяці».


І падарункі, і забавы

Старшыня Беларускага рэспубліканскага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў уручыў падарункі дзецям. Затым віноўнікі ўрачыстасці накіраваліся на вуліцу, дзе для іх анімацыйную шоу-праграму падрыхтавалі вясёлыя клоўны. А шаноўны госць прадоўжыў гутарку з мамамі. Яго цікавілі пытанні працаўладкавання, адпачынку і аздараўлення дзяцей падчас летніх канікул, работа прафсаюзных арганізацый па аказанні дапамогі мнагадзетным сем’ям і  іншае. Адбыўся змястоўны дыялог. Прысутныя атрымалі адказы на хвалюючыя іх пытанні. Потым усе частаваліся за салодкім сталом. Свята атрымалася вясёлым, яркім і цікавым.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ

←Музей истории ГУЛАГа узнал об уничтожении информации о репрессированных по секретному приказу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика