У Стаўбцах 9-гадовы раварыст трапіў пад Ford Galaxy
07.06.2018 14:34
—
Разное
Фота: uvd-mo.gov.by
У Стаўбцах 9-гадовы раварыст трапіў пад аўтамабіль Ford Galaxy. Здарэнне адбылося каля 18-й гадзіны ў сераду, 6 чэрвеня. Хлопчык атрымаў траўмы і яго адвезлі ў бальніцу. Аўтамабілем кіраваў 63-гадовы мясцовы жыхар, які мае 44-гадовы вадзіцельскі стаж. Ён быў цвярозы.
Прэс-служба УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама адзначае, што школьнік не прапусціў машыну, з-за чаго і адбылося сутыкненне. У адносінах бацькоў вучня 3-га класа склалі адміністрацыйны пратакол за невыкананне абавязкаў па выхаванні свайго дзіцяці.