12 июня начинается приём документов в первые классы школ
Летнія месяцы праляцяць хутка – і ўжо 1 верасня школы нашага раёна папоўняцца першакласнікамі. Пра тое, як і калі будзе арганізаваны прыём дакументаў для залічэння ў першыя класы, мы пацікавіліся ў спецыялістаў аддзела па адукацыі райвыканкама.
– З 2018 года прыём дакументаў у першыя класы будзе праводзіцца з 12 чэрвеня па 28 жніўня. Бацькоў (законных прадстаўнікоў) будуць чакаць ва ўстановах адукацыі з панядзелка па пятніцу ў першай палове дня (з 8.00 да 13.00) і ў другой (з 15.00 да 20.00), а таксама ў суботу.
Заявы і іншыя дакументы, вызначаныя артыкуламі 159 і 270 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, прымаюцца асобамі, адказнымі за прыём дакументаў. Робіцца гэта ў парадку чаргі.
Дадатковую інфармацыю па ўзгаданай тэме можна знайсці на сайтах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама на інфармацыйных стэндах дашкольных альма-матар.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.