«Вясновы букет»

Источник материала:  
05.06.2018 12:57 — Разное

Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў разам з народным клубам майстроў народнай творчасці “Багач” прынялі ўдзел у Х Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет», які прайшоў у мінулую суботу 26 мая ў Верхнім горадзе нашай сталіцы. Юбілейны фестываль-кірмаш адкрыў сезон правядзення святаў нацыянальных культур.

У гістарычным цэнтры горада майстры Дома рамёстваў і члены клуба майстроў разам з кіраўніком Галінай Савеня прадставілі традыцыйныя віды рамёстваў ва ўсёй іх багатай разнастайнасці. Гэта разьба па дрэву — майстар Аляксей Лебедзеў, ганчарства – ганчар Віталій Шэпялевіч, ткацтва – народны майстар Рэспублікі Беларусь Ніна Казак, майстар па ткацтве — Марыя Муха, вышыўка і карункапляценне – майстар Таццяна Зялёнка і Марыя Муха, выцінанка і мастацкі роспіс – майстар Вольга Івановіч, саломапляценне – майстар Валянціна Занька.

«Вясновы букет»

Фота з архіва Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў

Па выніках Х Рэспубліканскага фестываля-кірмашу «Вясновы букет» Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў быў узнагароджаны Дыпломам 1 ступені за лепшую калекцыю выставачных работ і грашовай узнагародай. Дыплом 2 ступені атрымаў ганчар Віталій Шэпялевіч.

Шчыра віншуем майстроў з гэтымі дасягненнямі і жадаем далейшых перамог і творчага натхнення.

Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў

←Тренер сборной Беларуси по футболу рассказал, ждать ли появления Глеба, Корниленко и Калачева

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика