Асіповічы: хроніка здарэнняў

Источник материала:  
05.06.2018 — Разное

РАУС

У перыяд з 21 па 27 мая выяўлены тры трупы, у тым ліку 87- і 60-гадовага мужчын-самазабойцаў. 23 чысла паступілі паведамленні ад 4 аўтаўладальнікаў: невядомыя пашкодзілі 3 машыны, што стаялі ноччу на вул. Чарняхоўскага, з адной скралі аўтамагнітолу. У САТ “Березовая роща” неўстаноўленыя асобы разбілі 7 фрагментаў вокнаў у дачным доме пенсіянеркі. 80-гадовая асіпаўчанка паведаміла, што ў лютым з яе дома прапала 1550 долараў ЗША і каля 200 рублёў. Невядомы атрымаў несанкцыянаваны доступ да асабістых паведамленняў асіпаўчаніна ў сацыяльнай сетцы і выкраў 1280 руб. з яго банкаўскай карткі.

РАСК

У мінулым годзе выканаўчы дырэктар аднаго з сельгаспрадпрыемстваў распарадзіўся аб унясенні загадзя лжывых звестак у справаздачы аб нарыхтоўцы кармоў, фіктыўна павялічыўшы аб’ём нарыхтаванага сенажу і сіласу на 2633 т і агульную суму 131709 руб., чым сказіў дадзеныя дзяржстатсправаздачнасці.

Жыхар Лочына 23 сакавіка добраахвотна выдаў у сваім доме больш за 600 г пораху прамысловага вырабу, які па заключэнні экспертызы адносіцца да катэгорыі кідальных выбуховых рэчываў.

ДАI

Адбылося 3 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі. Папярэджана 95 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі і 5 пешаходаў і веласіпедыстаў. Штрафам да 2 базавых велічынь пакараны 13 чалавек, якія не выканалі патрабаванне рухацца з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар падчас правядзення СКМ “Увага — дзеці!”, якое працягнецца па 5 чэрвеня.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 4 чалавекі, што парушылі ПДР, 7—з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, па 2 — за ўчыненне дробных крадзяжоў і хуліганства.

РАНС

26 чысла ў райцэнтры ў дачным доме па вул. Дзяржынскага агнём пашкоджана 48 драўляных шпал.

IАЖіРС

За парушэнне правілаў рыбалоўства складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы.

←5 июня – День памяти первой просветительницы Евфросинии Полоцкой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика