4 чэрвеня ў Мінску пабіты тэмпературны рэкорд 1913 года
Фота: БЕЛТА
4 чэрвеня ў Мінску пабіты тэмпературны рэкорд 105-гадовай даўніны. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Слупок тэрмометра ў Мінску 4 чэрвеня падняўся да 29 градусаў. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1913 годзе — тады ў сталіцы было 28 градусаў вышэй за нуль.
Агулам у Беларусі тэмпература паветра была ад +27 на поўначы да +30 па поўдні. Гэта на 4-7 градусаў вышэй за кліматычную норму.
Дарэчы, сёння ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. У некаторых раёнах, пераважна па паўночным усходзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра прагназуецца +14...+19 градусаў, па поўдні — да 20-22 градусаў вышэй за нуль.