Паэзія душы

Источник материала:  
05.06.2018 — Разное

Паэзія душы

Для Марыі Лебядзько было знакава ў Год малой радзімы выдаць свой чарговы зборнік вершаў і песень «Вітаю цябе, Беларусь мая».

Фельчар-лабарант па спецыяльнасці, Марыя Антонаўна мае лірычнае хобі – піша вершы і музыку. Гэтая творчасць суправаджае яе па жыцці, дапамагае заставацца маладой, жыццярадаснай.

Хоць Марыя Лебядзько (Янкоўская) – мінчанка, аднак да Стаўбцоўшчыны мае непасрэдныя адносіны. Родам яна з Вялікай Гуменаўшчыны, а на радзіме мужа – у Трылесе – атрымалі ў спадчыну бацькоўскі дом, дзе сям’я Лебядзько праводзіць шмат часу, даглядаючы ўчастак і чэрпаючы вобразы для новых твораў.

У чацвёрты па ліку аўтарскі зборнік «Вітаю цябе, Беларусь мая» ўвайшлі лірычныя, патрыятычныя, філасофскія творы. Ёсць вершы, прысвечаныя Вялікай Гуменаўшчыне. Усе яны пранікнуты любоўю, пашанай да сваёй малой радзімы. Марыя Антонаўна з вялікай павагай гаворыць пра родную Шашкоўскую школу, з удзячнасцю ўспамінае настаўнікаў Алену Антонаўну Шыманец, Лілію Станіславаўну Бесан, якія адкрылі для яе непаўторную прыгажосць і багацце слова і музыкі.

Марыя Лебядзько вядзе актыўнае творчае жыццё, выступае з сольнымі канцэртнымі праграмамі, дзе спявае і чытае свае творы. Яна з’яўляецца членам народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца» пры Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці. Яе творы змешчаны ў зборніках паэзіі, выдадзеных гэтым аматарскім аб’яднаннем. Марыя Лебядзько прапагандуе нацыянальную культуру, беларускія строі, нясе ў масы матчыну мову, меладычнае беларускае слова.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

←Не родись красивой. 5 нелепых смертей победительниц конкурсов красоты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика