У Смаргонскім раёне адбыўся масавы мор рыбы (фота)

Источник материала:  
04.06.2018 22:46 — Разное
У Смаргонскім раёне адбыўся масавы мор рыбы (фота)
Фота: gosinspekciya.gov.by

У Смаргонскім раёне адбыўся масавы мор рыбы. Пра здарэнне ў рацэ Гальшанка паведамляе Дзяржаўная інспекцыя жывёльнага і расліннага свету. Агулам было сабрана 176 асобін загінулай рыбы. Адзначаецца, што рыба магла загінуць з-за адходаў крухмальнага завода, якія трапілі ў Гальшанку. На патрабаванне інспектараў, супрацоўнікі прадпрыемства спынілі паступленне ў раку адходаў, але сур'ёзныя страты водным рэсурсам ужо былі нанесены. Загінулую рыбу знайшлі ў Гальшанцы і прыкладна ў 30 км, ужо на тэрыторыі Валожынскага раёна.

←Семья белорусов восстанавливает старые танки прямо у себя в гараже

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика