Прадстаўнікі культуры Іўеўшчыны прынялі ўдзел у ХХІІ рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур

Источник материала:  
04.06.2018 — Разное

 

Прадстаўнікі культуры Іўеўшчыны прынялі ўдзел у ХХІІ рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур

З 1 па 3 чэрвеня 2018 года ў г.Гродна адбыўся ХХІІ рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. Прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў падрыхтавалі каларытныя, самабытныя, багатыя падворкі, якія сталі візіткай фестывалю. 2 чэрвеня ў рамках работы фестывальнага “Горада майстроў” прынялі ўдзел майстры аддзела і сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўёўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Святочны Іўеўскі падворак прадставіў  выстаўку-продаж вырабаў народных майстроў, сувенірнай прадукцыі,  майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў і рэгіянальнаму касцюму.

Пад час фестывалю адбылася абласная выстаўка-конкурс  дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Народная лялька”. Па выніках выстаўкі-конкурса Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Юзэфа Эдвардаўна Старасціна (загадчык сектара рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранёны); Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана Вера Паўлаўна Чурэйна (майстар аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу). Дыпломы фестывалю за ўдзел у выстаўцы-конкурсе “Народная лялька” атрымалі кіраўнік гуртка Наталля Станулевіч і ўдзельнік клуба “Скарбніца” Ірына Станішэўская (аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу). Дыпломам за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенню заключных мерапрыемстываў ХХІІ рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур ўзнагароджаны аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

2 чэрвеня 2018 года народны ансамбль народнай музыкі “Чабарок” ДУК “Іўёўскі цэнтр культуры і вольнага часу” выступіў у святочным канцэрце калектываў мастацкай творчасці Гродзенскай вобласці “Прынёманскія берагі”, які адбыўся на плошчы Леніна г.Гродна.

←В туалете минского суда вместо бумаги используют протоколы заседаний

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика