Новая больница в Миорах торжественно открыла двери

Источник материала:  
04.06.2018 — Разное
>

Новая больница в Миорах  торжественно открыла двери Важным святам стала адкрыццё новага комплексу цэнтральнай раённай бальніцы 31 мая. Гэтай падзеі жыхары Міёршчыны і медыкі чакалі 26 гадоў.

Новая больница в Миорах  торжественно открыла двери Светлыя калідоры, прадуманы дызайн інтэр’ера, утульныя палаты са зручнай мэбляй, абсталяванне па апошнім слове тэхнікі. Атмасфера наваселля тут яшчэ не развеялася, аднак ужо з 8 мая ўсё актыўна выкарыстоўваецца для паляпшэння самаадчування жыхароў раёна, якія воляй лёсу апынуліся на бальнічным ложку. Міёрская ЦРБ разлічана на 127 месцаў, з іх 80 знаходзяцца ў новым будынку. У сярэднім за год тут паправяць здароўе звыш трох тысяч пацыентаў.

Раённая бальніца налічвала больш за 14 будынкаў, якія разгрупаваны па ўсім горадзе. Некаторыя вельмі старыя, са шматвекавой гісторыяй. Новы комплекс распачыналі будаваць яшчэ ў 1992 годзе, у няпросты час, калі наша краіна была на шляху да станаўлення суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці. Да 2001-га работы на аб’екце выконваліся, затым доўга ён стаяў замарожаны. Тым часам кіраўніцтва раёна стукалася ва ўсе дзверы, тлумачыла вострую патрэбу міёрскага насельніцтва ў новай лячэбнай установе. Нарэшце ў 2012 годзе будоўля ажыла. У 2016-ым асвоена каля 4 мільёнаў рублёў. Згодна з распараджэннем Прэзідэнта бальніцу ўключылі ў рэспубліканскую інвестыцыйную праграму. Ставілася задача 9 мая 2018 года здаць аб’ект. Работа не проста пайшла — закіпела, прычым кругласутачна. У завяршэнне праекта ўклалі 25 мільёнаў рублёў абласнога і рэспубліканскага бюджэту.


Новая больница в Миорах  торжественно открыла двери Да наваселля маюць дачыненне шмат вышэйшых службовых асоб рэспублікі, кіраўнікоў вобласці. Адзначана важная роля ў тым заказчыка, якім выступіла ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Браслаўскага раёна, генеральнага падрадчыка — прадпрыемства “Полацксельбуд”, тэхнічнага нагляду, праектнага інстытута. Узводзілі аб’ект больш за 26 будаўнічых арганізацый, у тым ліку міёрскія ПМК-55, ПМС, “Капіталдрэўпрадукт”, філіял “ДРБУ-203”, работнікі ЦРБ. '


Цяпер установа аховы здароўя адказвае патрабаванням высокага ўзроўню. У лячэбным корпусе размясціліся прыёмнае, хірургічнае, рэанімацыйнае, педыятрычнае, акушэрскае, фізіятэрапеўтычнае аддзяленні, аперацыйны блок, рэнтгенкабінет, клініка-дыягнастычная лабараторыя, якія аснашчаны высокаэфектыўнай медыцынскай тэхнікай. Дарэчы, толькі Міёрская з раённых бальніц вобласці мае ўнікальны кювез “Drager” для выходжвання неданошаных немаўлят, апарат для сушэння і захоўвання эндаскопаў. На верхнія паверхі можна ўзняцца на ліфце. Ёсць кіслародная станцыя, пральня, харчаблок і ўсё неабходнае для аказання паслуг.


Новая больница в Миорах  торжественно открыла двери На ўрачыстае адкрыццё бальніцы сабралася шмат высокіх гасцей. У іх ліку памочнік Прэзідэнта-інспектар па Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін, старшыня камітэта дзяржкантролю вобласці Вадзім Заранкін, член Савета рэспублікі, генеральны дырэктар прадпрыемства “Віцебскаблгаз” Пётр Шэршань, дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Мацвееў і Сяргей Грамадка, а таксама прадстаўнікі аблвыканкама, мясцовых органаў улады, грамадскасць.


Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў не замоўчваў гісторыю доўгага будаўніцтва аб’екта. Паводле яго слоў зрабіць прыйшлося нямала, у адзіным парыванні давесці справу да канца, і вынік варты затрачаных намаганняў. Комплекс упрыгожыў ускраіну горада. У яго палатах — сучасныя метады лячэння. У той жа час пажаданне ўсім — быць здаровымі, звяртацца ў бальніцу толькі з добрай нагоды. А яна ўжо ёсць: з дня засялення акушэрскага аддзялення ў новыя палаты нарадзіліся тры новыя жыхары раёна.


Новая больница в Миорах  торжественно открыла двери Далей—узнагароды за асаблівыя старанні пры завяршэнні аб’екта. Уладзімір Уладзіміравіч уручыў грамату аблвыканкама генеральнаму дырэктару КУВПБП “Полацксельбуд” Аляксандру Сямёнаву. Падзяка кіраўніка вобласці аб’яўлена старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Ігару Ісачанку. Грамату абласнога Савета дэпутатаў заслужылі намеснік генеральнага дырэктара “Полацксельбуда” Іван Крыўко, цясляр-бетоншчык Міёрскай ПМК-55 Мікалай Гагалінскі.


Намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі звярнуў увагу міёрскіх медыкаў, што новае абсталяванне і тэхналогіі павінны выкарыстоўвацца на ўсе сто працэнтаў. Тады для некаторых відаў абследавання і лячэння пацыентам не давядзецца скіроўвацца ў абласны цэнтр ці іншыя буйныя гарады. Установе пажадаў быць часцей прафілактычнай, чым лячэбнай.


Новая больница в Миорах  торжественно открыла двери Для старшыні Міёрскага райвыканкама Ігара Кузняцова сёлетняя дата 31 мая — знакавая, бо збылася мара тысячы жыхароў раёна. Сімвалічна, што ў Год малой радзімы. Ігар Валер’евіч удзячны кіраўніцтву краіны, вобласці за падтрымку і дапамогу на кожным этапе будаўніцтва, землякам — за разуменне і цярплівасць. Выказаў спадзяванне, што гэта падзея стане стартавай у шэрагу стваральных пераўтварэнняў на Міёршчыне.


Многія арганізацыі атрымалі пісьмы-падзякі ад райвыканкама. За добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у завяршэнне будаўніцтва ЦРБ граматай адзначаны дырэктары ПМК-55 Яўген Нікалаёнак і УКБ Браслаўскага раёна Аляксандр Дзярук, вядучы інжынер па тэхнічным наглядзе за будаўніцтвам гэтай жа структуры Валерый Падаляка і інш. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена вытворцу работ Міёрскай ПМК-55 Аляксандру Рубаніку, выканаўцы абавязкаў начальніка філіяла ДРБУ-203 Ніне Пяткевіч, дырэктару “Мастак-сэрвіс” Ігару Рудэня і інш.


Падарункавы сертыфікат на аўтамабіль для аддзялення хуткай дапамогі атрымала галоўны ўрач ЦРБ Алена Сівая. Сімвалічны ключ ад будынка ёй уручыў генеральны дырэктар “Полацксельбуда” Аляксандр Сямёнаў. Ён выказаў падзяку райвыканкаму за аператыўнае вырашэнне пытанняў, якія ўзнікалі ў ходзе будаўніцтва. Новай установе пажадаў аднаго дыягназу: “роды”.


Новая больница в Миорах  торжественно открыла двери Пасля таго, як ва ўрачыстай абстаноўцы перарэзалі чырвоную стужку, прадстаўнікі рэспубліканскай, абласной, раённай улады прайшліся па новых калідорах бальніцы, пагутарылі з пацыентамі. А яны ўдзячныя за ўмовы, якія створаны для хворых і медработнікаў.


Цікавіліся наяўнасцю кваліфікаваных кадраў. Міёрскай ЦРБ удаецца замацоўваць маладых спецыялістаў на месцах. У акушэрскім аддзяленні сустрэлі Ганну Ерафееву. Ужо больш за дзевяць гадоў яна працуе тут акушэр-гінеколагам. Летась прызначана загадчыкам аддзялення. На адказным пасту і нядаўняя выпускніца Віцебскага медуніверсітэта Кацярына Пахірка, якая ўзначальвае педыятрычнае аддзяленне. Абедзве ўраджэнкі Міёршчыны, выйшлі тут замуж, выхоўваюць сваіх дзетак, дапамагаюць іншым матулям нараджаць іх і гадаваць здаровымі. Са слоў галоўнага ўрача, цудоўна спраўляюцца са сваімі абавязкамі.


Выходзілі з корпуса са станоўчымі эмоцыямі: тут сапраўды ўсё на ўзроўні. Значыць, перад горадам адкрываюцца іншыя перспектывы. Пачынаецца адлік новага часу ў гісторыі аховы здароўя раёна. 

Новая больница в Миорах  торжественно открыла двери Ля вытокаў
Ідэя будаўніцтва новай бальніцы належыць галоўнаму ўрачу Міёрскай ЦРБ Мікалаю ФёдараВУ. За дазволам на ўзвядзенне комплекса ён ездзіў некалі нават у Маскву. Калі Мікалая Максімавіча не стала, збіраць і ўзгадняць дакументы, вырашаць арганізацыйныя пытанні доўга і настойліва працягваў яго пераемнік Пётр Пазняк. Нарэшце і ён лечыць хворых траўматалагічнага профілю ў сучасных палатах.


— Я вельмі задаволены ўмовамі працы і лячэння ў аддзяленнях новай бальніцы, асабліва ў рэанімацыйным, аперацыйным блоку, — гаворыць былы галоўны ўрач Міёрскай ЦРБ. — Аб’ект будаваўся доўга. Важна, што не змянілася яго першапачатковае прызначэнне — жыхары раёна папраўляюць тут сваё здароўе.

Больш фота на сайце ў фотагалерэі http://album.mijory.by/thumbnails.php?album=48 

а таксама ў альбомах групы ў ОК https://ok.ru/merskyanav

ВК https://vk.com/club93032809

Fb https://www.facebook.com/groups/Groups.miory/

Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

←ПРОВЕРКА ЗНАНИЙ ПО ВОПРОСАМ ОХРАНЫ ТРУДА

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика