1 июня в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» открылся оздоровительный лагерь «Радуга» с дневным пребыванием детей (ФОТО)

Источник материала:  
01.06.2018 — Разное

1 июня в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» открылся оздоровительный лагерь «Радуга» с дневным пребыванием детей (ФОТО)

У першы дзень лета, 1 чэрвеня, у ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы» гасцінна расчыніў дзверы аздараўленчы лагер «Радуга» з дзённым знаходжанем дзяцей. Тут плануецца аздаравіць 43 дзіцяці ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў.
— Дзяўчынкі і хлопчыкі зробяць вялікае падарожжа ў Сонечны горад, — расказвае старшы выхавальнік Святлана Аляксандраўна Макоўская. — Іх чакаюць яркія ўражанні, нечаканыя сустрэчы з жыхарамі горада. Дзеці будуць падарожнічаць па яго вуліцах, адкрываючы кожны дзень новыя і цікавыя старонкі. Дзяўчынкі і хлопчыкі наведаюць вуліцы: Сустрэч, Экалагічнаую, Фарбаў, Цудаў, Дружную, Казачную, Памяці, Алімпійскую, Нечаканасцей, Бяспекі, Здароўя.
Яны накіруюцца таксама на экскурсіі па роднаму гарпасёлку, памятных мясцінах, наведаюць школьныя музеі раёна. Плануецца арганізаваць сустрэчы з супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі, праваахоўных органаў, медыкамі, пажарнікамі.
Гульнёвыя забаўляльныя праграмы падрыхтуюць для дзяцей супрацоўнікі ўстаноў культуры райцэнтра: дзіцячая бібліятэка, РЦКіНТ, Маладзёжны цэнтр культуры.
Штодзённа будзе праводзіцца хвілінка бяспекі, выхавальнікі раскажуць дзецям аб правілах паводзін дома, у лагеры, на вуліцы, а таксама — аб асабістай гігіене і захаванню здароўя.
У лагеры «Радуга» сабраўся згуртаваны педагагічны калектыў, які ставіць мэту: стварыць добрыя ўмовы для развіцця дзіцяці, яго аздараўлення і ўмацавання здароўя, фарміравання норм і правіл бяспечнай жыццядзейнасці, выхавання патрыятызму і любові да роднага краю, іншыя накірункі дзейнасці.
У дзіцячай аздараўленчай установе арганізавана трохразовае збалансаванае і каларыйнае харчаванне, у склад якога ўвойдуць садавіна і агародніна. Будзе праводзіцца вітамінізацыя.

1 июня в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» открылся оздоровительный лагерь «Радуга» с дневным пребыванием детей (ФОТО)

1 июня в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» открылся оздоровительный лагерь «Радуга» с дневным пребыванием детей (ФОТО)

1 июня в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» открылся оздоровительный лагерь «Радуга» с дневным пребыванием детей (ФОТО)

1 июня в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» открылся оздоровительный лагерь «Радуга» с дневным пребыванием детей (ФОТО)

1 июня в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» открылся оздоровительный лагерь «Радуга» с дневным пребыванием детей (ФОТО)

1 июня в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» открылся оздоровительный лагерь «Радуга» с дневным пребыванием детей (ФОТО)

1 июня в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» открылся оздоровительный лагерь «Радуга» с дневным пребыванием детей (ФОТО)

Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Ларысы ШУГЛІ.

←XII турслет работающей молодежи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика