Лепшых журналістаў ушанавалі ўзнагародамі падчас фестывалю нацыянальных культур

Источник материала:  
01.06.2018 — Разное
Традыцыйнае ўшанаванне пераможцаў  Рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і СМІ на лепшае асвятленне  пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, ў Беларусі прайшло  ў  Сенатарскай зале  Гродзенскага  гісторыка-археалагічнага музея. 
 
Сярод ганаровых гасцей імпрэзы былі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Жаўняк, міністр культуры Беларусі Юрый Бондар, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, упаўнаважаны по справах рэлігіі і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка, а таксама прадстаўнікі гарадской улады, дэпутаты Палаты прадстадстаўнікоў Нацыянальнага  сходу Рэспублікі Беларусь і іншыя паважаныя госці. 

Лепшых журналістаў ушанавалі ўзнагародамі падчас фестывалю нацыянальных культур

 
Леанід Гуляка, упаўнаважаны по справах рэлігіі і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, вітаючы пераможцаў конкурсу, адзначыў, што на тэрыторыі нашай краіны ў міры і згодзе пражываюць больш за 120 нацыянальнасцей і народнасцей.  Пра іх жыцце на беларускай зямлі і пісалі свае матэрыялы журналісты краіны. Дарэчы, члены журы ў першую чаргу  ўлічвалі менавіта актуальнасць  матэрыялаў і прафесіяналізм аўтараў, глыбіню аўтараскага пагружэння ў тэму. 

Лепшых журналістаў ушанавалі ўзнагародамі падчас фестывалю нацыянальных культур

 
Таццяна Хмель, начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства інфармацыі Беларусі, дадала, што на конкурс было прадстаўлена мноства самых розных практаў. Аднак большасць з іх прадстаўлялі менавіта прынеманскі рэгіен. Гэта не выпадкова, бо на гродзенскай зямлі  кожныя  два гады праходзіць фестываль нацыянальных культур. 

Лепшых журналістаў ушанавалі ўзнагародамі падчас фестывалю нацыянальных культур

 
Сярод пераможцаў конкурсу быў названы  ТРВК “Гродна Плюс”. Яго дырэктар Сяргей Мазайла падзяліўся:
 
 У нас не было тэматычных праектаў. Сення магу казаць адназначна – яны абавязкова з’явяцца ў новым міжфестывальным сезоне. Разам з тым, мы пастаянна расказвалі пра паўсядзеннае жыццё дыяспар і міжнацыянальных суполак. Гасцямі нашай студыі неаднаразова былі іх кіраўнікі.  Раз на тыдзень гэтая тэма  абавязкова гучала ў інфармацыйных выпусках.  Мы таксама  расказвалі  сваім гледачам пра жыццё ўкраінскіх бежанцаў, якія знайшлі  ў Гродне свой прытулак. 

Лепшых журналістаў ушанавалі ўзнагародамі падчас фестывалю нацыянальных культур

 
А што датычыць фестывалю, я люблю яго за асаблівы настрой і  яркасць фарбаў. Людзі едуць у падарожжы па краінах свету. Наш фестываль дазваляе за два дні пазнаёміцца з самабытнасцю народаў, якія прадстаўляюць яе  праз свае  культуры. 

Лепшых журналістаў ушанавалі ўзнагародамі падчас фестывалю нацыянальных культур

Лепшых журналістаў ушанавалі ўзнагародамі падчас фестывалю нацыянальных культур

Лепшых журналістаў ушанавалі ўзнагародамі падчас фестывалю нацыянальных культур

Лепшых журналістаў ушанавалі ўзнагародамі падчас фестывалю нацыянальных культур

 
Галоўны рэдактар “Воранаўскай газеты” Таццяна Дудко вернецца з фестывалю не толькі з дыпломам пераможцы конкурсу, але і з новымі тэмамі для далейшай работы. 
 
 На Воранаўшчыне пражываюць каля 20 нацыянальнасцей. 80% насельніцтва з’яўляюцца католікамі, — расказала яна. —  Некалькі гадоў запар штомесяц мы рыхтуем  для  нашых чытачоў  тэматычныя  палосы “Святло праваслаўя”, а таксама “Вера. Надзея. Любоў”. Іх аўтары  расказваюць пра навіны каталіцкага  касцела і праваслаўнай царквы, рэлігійныя святы,  разважаюць пра жыццёвыя каштоўнасці, паўсядзённае жыццё  нашых  землякоў, якія  працуюць, будуюць планы, нараджаюць  дзяцей  і  вераць у стабільны заўтрашні дзень. 
 
Фото Міхаіла Ісачанкі
Ала Бялова

←Дональд Трамп подтвердил, что встреча с Ким Чен Ыном состоится

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика