Трохгадовы хлопчык у Кобрыне вываліўся з пятага паверха
01.06.2018 20:53
—
Разное
Фота: sk.gov.by
31 траўня каля 14-й гадзіны ў Кобрынскую лякарню прывезлі трохгадовага хлопчыка з разнастайнымі траўмамі. У справе разбіраецца Следчы камітэт.
Следча-аператыўная група выявіла, што здарэнне адбылося ў кватэры на пятым паверсе дома. Дзіця было ў кватэры разам са сваімі братам, сястрой, маці і цёткай. Маці была ў пакоі з дзецьмі, але не кантралявала іх, а цётка была ў кухні.
Без догляду дарослых хлопчык забраўся на стол каля акна, адтуль перабраўся на прываконне. Зачапіўшыся за гаршчок з раслінай дзіця вывалілася ў адкрытае акно.
У выніку здарэння хлопчык атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны. Кобрынскі райаддзел Следчага камітэта вядзе праверку.