Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта
Непадалёку ад месца ўчынення злачынства з украдзеных дошак непаўналетнія зрабілі шалаш.
Пацярпеламу, жыхару горада, якому належыць сядзіба, прычынены матэрыяльны ўрон на агульную суму 71 рубель.
* * *
Узбуджана крымінальная справа супраць судовага выканаўцы Смаргонскага раёна, які з мая па ліпень 2017 года накіроўваў у галоўнае ўпраўленне юстыцыі па Гродзенскай вобласці службовыя запіскі, дзе былі змешчаны няправільныя звесткі аб праводзімых ім прымусовых дзеяннях. У выніку гэтага падазроны ва ўчыненні злачынства работнік незаконна атрымаў 319 рублёў.
* * *
Раней судзімы малады мужчына ў сярэдзіне лістапада мінулага года шляхам свабоднага даступу, знаходзячыся ў гасцях у сваёй знаёмай, украў з тумбачкі залатыя вырабы.
Матэрыяльны ўрон склаў 350 рублёў.
* * *
Яшчэ адзін мужчына, які пабываў у месцы зняволення, разам з напарнікам з неабгароджанага і неахоўваемага дрэваапрацоўчага цэха, які быў пакінуты ў спадчыну і знаходзіцца ў горадзе па вул. Багушэвіча, укралі металічную скрыню і корпус рухавіка ад дрэваапрацоўчага станка. Усё гэта яны здалі ў пункт прыёму металалому і атрымалі немалыя грошы.
* * *
Мужчыну далі электрадрыль-міксер для выканання рамонтна-будаўнічых работ, якую ён спрабаваў прадаць, але не давёў свой злачынны намер да канца, бо яго заспеў за гэтай справай пацярпелы.
* * *
Неўстаноўлены пакуль злачынца шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” незаконна патрапіў на старонку смаргонца. Ад яго імя потым разаслаў звесткі знаёмай гэтага чалавека, папрасіў яе прадаставіць звесткі банкаўскай карткі. Жанчына, нічога не падазраваючы, зрабіла гэта. У выніку з яе пластыкавай банкаўскай карткі былі знятыя грошы.
* * *
Мужчына пры дапамозе камп’ютара зайшоў у сацыяльную сетку “Одноклассники” і на старонцы жыхаркі нашага горада распаўсюдзіў звесткі абражлівага характару.
Узбуджана крымінальная справа.
Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ.