Не адступайце ад правілаў

Источник материала:  
01.06.2018 — Разное
>


8 чэрвеня на тэрыторыі Віцебскай вобласці заканчваецца забарона на вясеннюю лоўлю ўсіх відаў рыбы. Калі вы з’яўляецеся членам раённай арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў», то вам дазволена бясплатная аматарская рыбная лоўля ў фондах запасу рыбных угоддзяў, за выключэннем тых, пералік якіх зацверджаны Мінсельгасхарчам Рэспублікі Беларусь. Вы можаце лавіць рыбу з прымяненнем прылад аматарскай лоўлі з 10 кручкамі (жарліцы, стаўкі, кружкі і інш.); на дарожку з суднаў з рухавіком; займацца падводным паляваннем.

За парушэнне Правілаў рыбнай лоўлі, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, рыбаловы нясуць адміністрацыйную, крымінальную або іншую адказнасць.

Заўзятых рыбаловаў запрашаем да ўдзелу ў спаборніцтвах, якія пройдуць 16 чэрвеня на рацэ Мядзелцы.

9 чэрвеня ў кар’еры «Кашыцы» вызначым найлепшых у паляўніча-стралковым мнагаборстве.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на нумар 2-20-62.

Дзмітрый КРУК, старшыня раённай арганізацыйнай структуры
РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых 
і рыбаловаў»

←Лукашенко видит главную угрозу миру в столкновении интересов крупных держав

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика