У Гродне тушылі буйны пажар на тэрыторыі былой вайсковай часткі (фота)
31.05.2018 18:02
—
Разное
Фота: 112.by
У Гродне тушылі буйны пажар на тэрыторыі былой вайсковай часткі. Раніцай 31 траўня там загарэўся дах склада аднаго з камунальных прадпрыемстваў абласнога цэнтра. Агонь ахапіў 450 квадратных метраў. Для ліквідацыі пажару прыцягвалі 13 падраздзяленняў ратавальнікаў. Ім спатрэбілася каля 40 хвілін.
Ніхто з людзей не пацярпеў. Спецыялісты яшчэ не высветлілі, што стала прычынай узгарання, інфармуе прэс-служба МНС.