Міністар культуры прапанаваў правесьці конкурс на перайменаваньне вуліцы Халтурына
Міністар культуры Беларусі Юры Бондар абвясьціў пра намер правесьці конкурс на перайменаваньне вуліцы Халтурына ў Берасьці. Гэтую ідэю на ягоным выязным прыёме прапанавала дырэктарка музэю гісторыі Берасьця Сьвятлана Тамчук.
на фото - ул. Халтурина в Бресте
Спойлер: дакладных даручэньняў Юры Бондар ня даў, у Міністэрстве культуры інфармацыю пра конкурс не пацьвярджаюць.
Як паведаміў Свабодзе начальнік аддзелу ідэалягічнай працы, культуры і справаў моладзі Генадзь Іванчын, для перайменаваньня вуліцы Халтурына неабходна вывучыць грамадзкую думку. Паводле яго, прапанова Юрыя Бондара стала імпульсам, але дакладных даручэньняў міністар ня даў.
Міністар культуры Беларусі Юры Бондар
Хто такі Сьцяпан Халтурын?
Адзін з кіраўнікоў «Паўночна-расейскага рабочага саюзу» (на фото ниже)
5 лютага 1880 году Халтурын зьдзейсьніў выбух у Зімовым палацы Санкт-Пецярбургу з мэтай замаху на імпэратара Аляксандра ІІ. Імпэратар не пацярпеў, 11 салдатаў загінулі, 56 чалавек атрымалі раненьні.
18 сакавіка 1882 году у Адэсе Халтурын удзельнічаў у забойстве пракурора Васілія Стрэльнікава. Праз 4 дні пасьля забойства Стрэльнікава Халтурына і ягоны саўдзельнік былі павешаныя.
Аляксандар ІІ памёр у выніку сьмяротнага замаху 13 сакавіка 1881 году, які ажыцьцявіў нарадаволец беларускага паходжаньня Ігнат Грынявіцкі.
За перайменаваньне берасьцейскай вуліцы Халтурына берасьцейская арганізацыя «Дзедзіч» зьбірала подпісы яшчэ 2009 годзе, пісала «Эўрарадыё». З прапановай аб неабходнасьці перайменаваньня тады пагадзіўся старшыня Берасьцейскага гарвыканкаму Аляксандар Рагачук, які назваў асобу Халтурына «адыёзнай». Сярод іншых прапаноўвалася вярнуць вуліцы гістарычную назву «Грудок» ці надаць ёй імя Васіля Быкава. Апошнюю прапанову гарадзкія ўлады ў 2011 годзе адхілілі, патлумачыўшы што імем Быкава назавуць адну з новых вуліц. Па стане на 2018 год вуліца Быкава ў Берасьці так і не зьявілася.