Люстрадзён на сёньня
31 мая 1933 года ў Ваўкавыску нарадзіўся польскі пісьменьнік і гісторык Артур Юліян КОЎЗАН.
Нарадзіўся ў шляхетнай сям’і герба Тромбы. Яго бацькі Марыя і Валяр’ян Коўзан. Дзед Францішак Коўзан быў паэтам, удзельнік студзеньскага паўстання 1863 года супраць Расейскай імперыі.
Дзяцінства яго прайшло ў Гародні. У гады вайны жыў з сям’ёй у Беластоку. Там жа скончыў агульнаадукацыйны ліцэй імя Зыгмунта Аўгуста. Далей вучыўся ў Любліне. Па заканчэнні вучобы там жа працаваў у сферах культуры і адукацыі.
У 1964 годзе пераехаў у Шчэцін. Працаваў загадчыкам гарадзкога аддзела адукацыі. Выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, прывіваў патрыятызм моладзі, чым выклікаў незадаволенасць уладаў і вымушаны быў вярнуцца ў Беласток.
Адзін з яго самых вядомых твораў — «Пад знакам Арла і Пагоні».
Памёр у 1999 годзе ў Беластоку.