У Хоцімску гарэла раённая аўтастанцыя
30.05.2018 11:01
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
29 траўня ў 14.33 ратавальнікаў выклікалі на пажар у гарадскім пасёлку Хоцімск Магілёўскай вобласці. Там гарэў будынак раённай аўтастанцыі, паведамляе прэс-служба МНС.
Падраздзяленні МНС, якія прыбылі на месца выкліку, пабачылі, што гарыць дах аўтастанцыі. Людзей у будынку не было.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Агонь пашкодзіў 20 кв.м. даху, часткова падкопчаная маёмасць у памяшканнях. Пацярпелых пры інцыдэнце няма.
Мяркуецца, што прычынай стала парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ работнікамі адной з раённых ПМК.