Лічбы і тэндэнцыі

Источник материала:  
30.05.2018 — Разное

Паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Чэрвеньскага раёна за першы квартал бягучага года разгледжаны на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.

Лічбы і тэндэнцыіАсноўным дакладчыкам па тэме выступіла намеснік старшыні райвыканкама, якая курыруе пытанні эканомікі, Алена Шлома. Яна адзначыла, што за справаздачны перыяд выкананы паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця па экспарце тавараў (110,9% пры заданні 103%), экспарце паслуг (293,4% — 103,6%), па тэмпу росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі (111,4% — 106,4%).
У цэлым па раёну забяспечаны рост аб’ёмаў прамысловай вытворчасці. Павялічыўся выпуск прадукцыі з улікам кошту давальніцкай сыравіны — 130% у фактычных адпускных цэнах. Па-ранейшаму 98% у аб’ёме прамысловай вытворчасці займае Нафтабітумны завод.
У першым квартале значна нарасціў вытворчыя аб’ёмы Чэрвеньскі дрэваапрацоўчы камбінат – 149,7%. Рост забяспечаны за кошт павелічэння вытворчасці піламатэрыялаў і мэблі. У працы прадпрыемства адзначаюцца станоўчыя тэндэнцыі і па пашырэнні асартыменту, і па якасці прадукцыі.
Зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці ў першым квартале назіраецца на Смілавіцкай валюшна-лямцавай фабрыцы – 49,5% да ўзроўню мінулага года. Адна з прычын крыецца ў праблеме рэалізацыі сезоннай прадукцыі. Экспартныя пастаўкі валюшнага абутку ажыццяўляліся толькі ў Расійскую Федэрацыю. Для выхаду з сітуацыі вядуцца пошукі новых партнёраў, у распрацоўцы знаходзяцца новыя віды тавараў: камізэлек, лёгкага хатняга абутку, скарочаных валёнак.
На пасяджэнні адзначана станоўчая праца вытворча-харчовага завода і друкарні ў нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці і поспехі ў фінансава-гаспадарчай дзейнасці лясгаса і рыбгаса «Волма».
У цэлым па раёне назіраецца станоўчая дынаміка развіцця знешняга гандлю таварамі і паслугамі. Экспарт тавараў без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, нафты і нафтапрадуктаў склаў 2,7 млн. долараў ЗША, або 110,9% да ўзроўню студзеня-сакавіка 2017 года пры прагнозе 100,5%. Пастаўкі на экспарт ішлі ў 9 краін: у Расію, Латвію, Германію, Літву, Бельгію, Малдову, Нідэрланды, Украіну і Польшчу.
Сярод экспарту паслуг лідзіруючае становішча займаюць транспартныя (77%). За імі з вялікім адрывам ідуць архітэктурныя і інжынерныя (13%) і паслугі ў галіне сельскай гаспадаркі (9%). У экспарце паслуг захоўваецца перавага за краінамі СНД, у асноўным за Казахстанам, Украінай і Расіяй.
Разам з тым, на пасяджэнні было адзначана, што ніжэй прагнозных паказчыкаў аб’ёмы рознічнага тавараабароту і прыцягненне прамых замежных інвестыцый. Таксама не дасягнуты ўзровень мінулага года па аб’ёме будаўніча-мантажных работ. У сувязі з гэтым пастаўлены задачы актывізаваць работу па прыцягненні прамых замежных інвестыцый, нарошчванні аб’ёму рознічнага тавараабароту гандлю і грамадскага харчавання, пашырэнні асартыменту тавараў. Намеснік старшыні, які курыруе пытанні будаўнічай галіны і ЖКГ, Аляксандр Гадун узяў пад асабісты кантроль выкананне ўстаноўленага на 2018 год задання па ўводу ў эксплуатацыю жылля. Работа шэрагу кіраўнікоў арганізацый раёна, якія дапусцілі невыкананне даведзеных паказчыкаў, рашэннем райвыканкама прызнана не толькі недастатковай, але і нездавальняючай.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ

←Пинск – в вихре бала. В столице Полесья рождается красивейшая традиция

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика