Пабілі рэкорды па колькасці экскурсій

Источник материала:  
29.05.2018 17:24 — Разное

Вучні 2А класа (на здымку) Бярозаўскай пачатковай школы разам з класным кіраўніком Ірынай Сяргееўнай Рудскай любяць падарожнічаць. За два гады яны пабілі ўсе школьныя рэкорды па колькасці экскурсій.

Спачатку дзеці вывучалі помнікі гісторыі і наведалі значымыя мясціны роднага горада: Камсамольскі сквер, Цэнтральны парк, дзіцячую бібліятэку, краязнаўчы музей, дзе не проста назіралі за прадстаўленымі экспанатамі, а сталі непасрэднымі ўдзельнікамі музейна-педагагічных заняткаў.

У другім класе экскурсійныя маршруты пашырыліся. Дзеці наведалі аддзяленне “Белтэлекам”, выехалі за межы горада, пабывалі ў музеі Першамайскай школы, дзе даведаліся аб знакамітых жыхарах і побыце вяскоўцаў. Перад Новым годам з задавальненнем завіталі ў госці да казачных жыхароў Белавежскай пушчы, пабывалі ў музеі прыроды, дзе ўпершыню ўбачылі зубра і іншых жыхароў лесу. 

Як толькі добра прыгрэла сонейка, вучні адправіліся ў падарожжа па Бярозаўскім краі. У вёсцы Міхалкі пабывалі ў этнаграфічным музеі-хаце дзеда Хвэдара, дзе ўбачылі побыт беларусаў пачатку ХХ стагоддзя, а ў Пешках знайшлі дом-музей, дзе нарадзіўся вядомы беларускі журналіст Міхаіл Шыманскі.

У планах экскурсія ў музей Бярозаўскага РАУС, хочацца пабываць у Спораўскім заказніку, паглядзець на Белае возера.

Адно вучні ведаюць добра: не трэба ехаць далёка, бо і тут, у сваім раёне, ёсць што паглядзець, было б жаданне.

Марыя СІВЯКОВА, педагог-арганізатар  Бярозаўскай пачатковай школы.

←Искусство и смартфон. Искусствовед организовала «музейный» интенсив для подростков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика