В Ушачском лесхозе прошли соревнования среди вальщиков леса «Лесоруб-2018″

Источник материала:  
29.05.2018 — Разное

Напрыканцы мінулага тыдня ва Ушацкім лясгасе прайшлі раённыя спаборніцтвы прафесійнага майстэрства сярод вальшчыкаў лесу “Лесаруб-2018”. Удзел у іх прынялі па два прадстаўнікі ўсіх лясніцтваў і лесапункта. Дарэчы, гэты конкурс – не толькі дэманстрацыя майстэрства, распаўсюджанне наватарскіх прыёмаў бяспечнай і якаснай працы, але і сапраўднае відовішча.В Ушачском лесхозе прошли соревнования среди вальщиков леса «Лесоруб-2018″

На першы погляд здаецца, што спілаваць дрэва – проста. На самай справе – гэта цэлая навука. І хуткасць тут зусім не галоўнае патрабаванне. А вось матэматычная дакладнасць – так. Прычым, праявіць яе неабходна было ва ўсіх конкурсах, якіх у праграме спаборніцтваў было пяць. Самага спрытнага ў валцы лесу выяўлялі на тэрыторыі Плінскага лясніцтва, куды нас па патрабаваннях тэхнікі бяспекі не дапусцілі. А вось калі праз некалькі гадзін гул бензапіл і пілаванне разляталіся ўжо па стадыёне лясгаса, дзе праходзілі астатнія этапы, за імі можна ўжо было спакойна назіраць. Пільна сачыла за ўдзельнікамі і строгае журы, галоўнай “зброяй” якога былі штангенцыркуль і секундамер. Майстэрства вальшчыкаў у кожным конкурсе ацэньвалася ў балах, колькасць якіх залежыць ад шматлікіх паказчыкаў.

Чалавеку, далёкаму ад справы лесаводаў, разабрацца ў тонкасцях барацьбы лесарубаў няпроста. Дапамагалі мне ў гэтым прадстаўнікі Сарочынскага лясніцтва:

– Як на працы ў лесе, так і ў конкурсе, неабходна спачатку наладзіць свой інструмент. Таму адно з заданняў – замена ланцуга бензапілы. У дакладным распілоўванні трэба разрэзаць бервяно і не закрануць памост, на якім яно ляжыць. Падчас распілоўвання камбінаваным рэзам ад бервяна адпілоўваецца кавалак таўшчынёй 3-8 см, спачатку рэзаўшы зверху, а потым – знізу. Пры абрэзцы сукоў, акрамя часу, значэнне мае наяўнасць выступаў: чым астаткі галін меншыя, тым лепш, а ў ідэале – цалкам “лысы” ствол, але трэба пастарацца і не пашкодзіць дрэва.
В Ушачском лесхозе прошли соревнования среди вальщиков леса «Лесоруб-2018″

У спаборніцтвах удзельнічалі як вальшчыкі, якія адпрацавалі больш дзясятка гадоў, так і маладзейшыя прадстаўнікі прафесіі. Але духу саперніцтва на стадыёне не адчувалася, панавала хутчэй сяброўская атмасфера: калі ў аднаго з удзельнікаў у самы адказны момант заглухла бензапіла, калегі перажывалі і стараліся яго падбадзёрыць.

“Зараз Міша Карабань пакажа клас! Ён сапраўдны прафесіянал, ужо абараняў гонар калектыву на вобласці. Вось паглядзіце, як ён лёгка справіцца з заданнем!” – звярталі ўдзельнікі маю ўвагу на аднаго з асноўных фаварытаў. І сапраўды, прадстаўнік Ушацкага лясніцтва знешне віртуозна справіўся з усімі выпрабаваннямі, займаючы пазіцыі ў верхніх радках пратаколаў. Напрыклад, абрэзку сучча зрабіў усяго за 23 секунды. Аднак з улікам дадатковых паказчыкаў заняў толькі 4 месца на гэтым этапе. Не толькі якасна, але і хутка справіўся з гэтым заданнем Дзмітрый Пашкевіч з лесапункта. Менавіта ён захапіў абсалютнае лідарства ў мантажы ланцуга пілы і дакладным распілоўванні. А вось у камбінаваным, а таксама валцы лесу роўных не аказалася прадстаўніку Касарскога лясніцтва Сяргею Мішыну. Ён і стаў абсалютным пераможцам па выніках усіх конкурсаў, другое месца заняў Д.Пашкевіч, а “бронза” засталася за М.Карабанём. Пераможцы атрымалі не толькі граматы, а і прыбаўку да зарплаты ў выглядзе прэмій. Усім астатнім, хто не ўвайшоў у прызёры па намінацыях і не трапіў на п’едэстал, конкурс як мінімум даў стымул працаваць над удасканаленнем сваіх навыкаў.

С.Мішын і Д.Пашкевіч прадставяць Ушацкі лясгас на абласных спаборніцтвах прафесійнага майстэрства, якія праз месяц пройдуць у Гарадоцкім раёне.

Вольга КАМАРКОВА.

←Вашингтон зачастую напрямую управляет событиями на Украине – Лавров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика