Дзе і як могуць адпачыць дзеці летам

Источник материала:  
29.05.2018 — Разное

У раёне ў летнюю аздараўленчую кампанію з 1 чэрвеня пачынаюць працаваць 13 дзіцячых аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем з тэрмінам адпачынку 18 дзён.

Дзе і як могуць адпачыць дзеці летамБольшасць лагераў (11 з 13) адкрыюцца на базе ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Яшчэ 2 — для выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Чэрвеня і Чэрвеньскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.
У лагерах пры Цэнтрах творчасці дзяцей і моладзі будзе свой профіль. Так, у «Лідэра» (Чэрвень) — грамадска-гуманітарны, у «Няўрымслівых дзетак» (Смілавічы) — мастацкі.
Пры трох установах агульнай сярэдняй адукацыі запланавана праца 9-дзённых аздараўленчых лагераў з кругласутачным знаходжаннем. Усе яны профільныя. У лагеры ў Лядах — натуральна-матэматычны профіль (змена 1-9 чэрвеня), у Заполлі – краязнаўчы (1-9 чэрвеня), у Турцэ — спартыўна-аздараўленчы (11-19 чэрвеня).
Не толькі адпачнуць, але і папрацуюць рабяты, якія наведаюць лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем у Раванічах і Рудні пры вучэбна-педагагічных комплексах. Змена ў іх пачнецца 11 чэрвеня. Навучэнцы будуць працаваць на відавой праполцы збожжавых у сельскагаспадарчых арганізацыях.
Папулярны лагер «Верасок» адкрые летні аздараўленчы сезон 9 чэрвеня. Кошт пуцёўкі будзе залежыць ад працягласці змены і ўзросту дзіцяці. 9-дзённая змена (9-17 чэрвеня) будзе каштаваць для дзяцей 6-10 гадоў – 43 руб., 11-13 гадоў – 50 руб., 14-18 гадоў – 55 руб.; 18-дзённыя змены (20 чэрвеня-7 ліпеня, 9 ліпеня-26 ліпеня, 29 ліпеня-15 жніўня) – 100, 113 і 125 рублёў адпаведна ўзросту. Дзецям-сіротам і дзецям, пакінутым без апекі бацькоў, дзецям-інвалідам прадастаўляюцца льготы на набыццё пуцёвак у «Верасок» (бясплатна). Плануецца, што ўсяго за чатыры змены лагер прыме на аздараўленне 395 дзяцей.
Па пытаннях набыцця пуцёвак трэба звяртацца ў аддзел адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама (каб. 22, на першым паверсе), тэл. 28685, 28699). Дакументы, неабходныя для набыцця пуцёўкі: копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці, копія дакумента, які пацвярджае права на льготнае набыццё пуцёўкі, даведка з месца працы бацькоў аб тым, што дзіця не было на аздараўленні на працягу 2018 года ў лагерах з кругласутачным знаходжаннем з выкарыстаннем сродкаў сацыяльнага страхавання.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ.
Па інфармацыі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

←Генетический паспорт и летающие машины. Каким будет мир через 20 лет?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика