Мне падабаецца публіка

Источник материала:  
29.05.2018 — Разное

Юлію Фаміну таксама можна аднесці да “зорак” нашага раёна. Дзяўчына вучыцца ў 10 класе Брынёўскага сада-школы і не прапускае ніводнага значнага конкурсу як у роднай школе, так і за яе межамі.

У гэтым навучальным годзе прыгажуня праявіла сябе ў шматлікіх творчых спаборніцтвах: “Жывая классіка”, дзе на вобласці ўзяла дыплом ІІ ступені; у конкурсе чытальнікаў “Захаваем свет разам” – дыплом ІІІ ступені.   У конкурсе “Чарнобыль скрозь прызму дзесяцігоддзяў”  выйшла ў фінал раёна, у вобласці паказала выдатны вынік, за што і атрымала 1-е месца. З некалькімі вучнямі таксама выйшла ў абласны фінал даследчых работ “Дарогамі памяці”,  прысвечаных 73-годдзю  Перамогі.

Мне падабаецца публіка

1 снежня ў зале раённага Дома культуры прайшоў конкурс “Міс Восень з БРСМ”, дзе наша гераіня атрымала тытул “Міс Талент” за яркае чытанне верша і не толькі. Дарэчы, у мінулы раз Юлія не выйшла ў фінал. Затое на гэты раз паказала, што такая рыса, як мэтанакіраванасць, можа адкрыць усе дарогі.

Дэманстравала выдатную тэхніку, лёгкасць, артыстызм і харызму ў конкурсе “Школьнага вальса-2018”, дзе з партнёрам Уладзіславам Лашкоўскім справядліва ўзялі першае месца сярод сельскіх школ.

Дзяўчына ўвесь час задзейнічана ў грамадскім жыцці ўстановы, з чаго можна зрабіць выснову: чалавек ведае, што ад вучобы можна атрымліваць не толькі карысныя веды, але і задавальненне.

– У конкурсе “Школьнага вальса” я ўдзельнічаю трэці год запар, – расказала Юля. – Школа не такая вялікая, таму задзейнічаюць усіх. Рыхтуе нас па вальсе настаўніца хіміі і біялогіі Марына Голік. У яе шмат розных ідэй. І мне гэта падабаецца.

Канечне, шмат часу я прысвячаю конкурсам. Скажу па сакрэце, часам гэта ўплывае на вучобу. Але без конкурсаў, дзе патрэбна дэманстраваць выразнае чытанне вершаў, свае акцёрскія парывы, я не магу. Таму і будучую прафесію выбрала адпаведную – яна абавязкова будзе звязана з тэатрам або сцэнай. Першапачаткова марыла пра медыцыну, але адчуваю, што мне не хопіць скрупулёзнасці і ўседлівасці. А яшчэ і па той прычыне, што ўсё блізка прымаю да сэрца.  Лекарам патрэбна быць крышачку адчужанымі.

Публіка мне заўсёды падабаецца. Памятаю, як у 6 класе першы раз прыняла ўдзел у конкурсе чытальнікаў з вершам Ганны Ахматавай. І з тых часоў захапілася падобнымі мерапрыемствамі.  Люблю ўсё лірычнае і драматычнае – вершы, кнігі, фільмы. Зараз зацікавілася творамі Нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч.

Сям’я заўсёды мяне падтрымлівае, без пажадання маці поспехаў нікуды не еду. Настаўнікі таксама. Вялікі ім дзякуй. І нашаму класнаму кіраўніку Наталлі Аўрамец, якая хвалюецца за нас, падказвае, засцерагае. Выкладчыкам рускай і беларускай мовы і літаратуры Надзеі Туравец і Марыне Барысавай за тое, што раскрываюць таленты! Дырэктару школы Надзеі Дзекавец, якая выдатна арганізуе працу нашай установы.

Сёння ва ўстановах пройдуць апошнія званкі, хачу падажаць выпускнікам сабрацца, на экзаменах і цэнтралізаванным тэсціраванні выдаць лепшы вынік, астатнім – у тым ліку і настаўнікам – добра адпачыць на летніх канікулах.

Н. ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота А. ГУСЕВА.

←Белорусы собрали $65 тысяч на Kickstarter — вдвое больше нужной суммы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика