У Мінску студэнт парэзаў рукі і выскачыў з акна, але выжыў
28.05.2018 17:10
—
Разное

Фота: foter.com
24 мая ў студэнцкім інтэрнаце па вуліцы Курчатава ў Мінску з акна выскачыў хлопец. На шчасце, ён застаўся жывы, піша tut.by.
Па словах студэнтаў, спярша хлопец парэзаў сабе вены, а потым выскачыў з акна трэцяга паверха. Яго забрала "хуткая", і студэнта шпіталізавалі. На факультэце кажуць, што хлопец не атрымаў нават пераломаў.
Паведамляецца, што гэта 20-гадовы першакурснік БДУ. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён меў невялікія праблемы з вучобай — няздадзеныя залікі.
Прычына, з якой малады чалавек наважыўся на самагубства, невядомая.