Апошняе падарожжа

Источник материала:  
28.05.2018 — Разное
Апошняе падарожжа

 Гэтая трагедыя адбылася ў ноч з 16 на 17 мая. 

52-гадовы жыхар Ліды, які некалькі гадзін таму перасёк украінска-беларускую мяжу, рухаўся пешшу па праезнай частцы “алімпійкі”. На цяперашні момант невядома, чаму мужчына ў такі позні час аказаўся на міжнароднай магістралі, за сотню кіламетраў ад роднага дома.
Сігнал у райаддзел міліцыі, што на “алімпійцы” (138 км) блукае мужчына, які не мае нават флікера, паступіў у 00.46 хвілін. Але дзяжурны аўтамабіль не паспеў: цераз 10 хвілін мужчыну збіў вялікагрузны аўтамабіль.

Падобныя неадэкватныя дзеянні пешаходаў, якія, здараецца, “губяць сябе”, – не рэдкасць. Некалькі гадоў таму дзяжурны нарад міліцыі не даехаў толькі 800 метраў да такога пешахода – і ён быў збіты. Пэўны час назад на гэтым участку “алімпійкі” пад колы трапіла маладая дзяўчына з Іванава. Дзякуем аўтамабілістаў за тое, што паведамляюць аб заблукаўшых, таксама просім іх спыніцца, прытрымаць такога чалавека да прыезду міліцыі, бо хаджэнне ноччу па праезнай частцы абавязкова прывядзе да бяды.
Дзмітрый ЮДЗІК, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Івацэвіцкага РАУС.        
←В Гродно у мемориала воинам-пограничникам прошел торжественный митинг, посвященный 100-летию пограничной службы Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика