28 мая – Дзень пагранічніка. Віншаванне мясцовай улады

Источник материала:  
27.05.2018 — Разное
Паважаныя пагранічнікі і ветэраны пагранічнай службы! Віншуем вас з прафесійным святам!

Воіны-пагранічнікі надзейна абараняюць межы нашай Айчыны ва ўсе часы. Яны першымі прымалі бой у ваенны час і неадступна ахоўваюць спакой людзей у мірныя дні.

Мы ганарымся мужнасцю і адвагай герояў, многія з якіх коштам свайго жыцця паставілі магутны заслон ворагу. Нам добра вядома, што за цішынёй на мяжы стаіць гераізм, стойкасць і нязломная воля ўсіх пакаленняў абаронцаў  рубяжоў.

У гэты ўрачысты дзень асаблівую падзяку выказваем ветэранам пагранічнай службы. Ваша самаадданая праца, адказныя адносіны да справы, імкненне знайсці новыя, больш эфектыўныя рашэнні пастаўленых задач - яркі прыклад адданасці абавязку для маладых пагранічнікаў

Жадаем вам поспехаў на службе, моцнага здароўя і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.

←27 мая. События и люди

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика