Мінчанін хацеў зрабіць сэлфі на ЛЭП і трапіў у рэанімацыю
26.05.2018 10:32
—
Разное
![Мінчанін хацеў зрабіць сэлфі на ЛЭП і трапіў у рэанімацыю](http://www.21.by/pub/news/2018/05/1527322598603166.jpg)
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў
22-гадовы мінчанін трапіў у рэанімацыю пасля спробы зрабіць экстрэмальнае сэлфі. Як паведамляе сайт прадпрыемства “Мінскэнерга”, 25 траўня хлопец палез на апору ЛЭП 110 кВ “Калядзічы — ЦЭЦ-4” і атрымаў вялікія апёкі.
Спецыялісты нагадваюць, што ўсё болей падлеткаў і маладых людзей гінуць падчас экстрэмальных сэлфі. Высокае напружанне ад ЛЭП паражае токам нават на адлегласці, таму кожнае парушэнне ахоўнай зоны лініяў электраперадачаў і пагатоў уздым на апору нясуць смяротную небяспеку.